Сообщения

Сообщения за октября 21, 2018

#сашатут (Neuro Dubel, концерт памяти Александра Куллинковича, 25.10.2018, Минск, Prime Hall)

Изображение
Неяк так склалася, што за ўсё жыццё я толькі раз пабывала на канцэрце Нейра Дзюбель. Неяк усё не атрымлівалася - то часу не было, то магчымасцi, то яшчэ штосьці замінала. І толькі вось сёлета на фэсце "Наш дзень" пабачыла іх ужывую. Да і то частку выступа прамінула. Але як захапіла мяне тая энергетыка, той драйв, тая атмасфера. Яшчэ падумала пра сябе, што трэба абавязкова пайсці на наступны іх выступ. Але бачыш ты, як у жыцці адбываецца... Наступны выступ аказаўся апошнім і ўжо без дзядзі Сашы. Звычайна пасля канцэрту ў мяне заўжды шмат слоў, але зараз я зусім ня ведаю, што тут казаць. Ды і што тут казаць, калі сёння столькі цёплых слоў прагучала са сцэны. Калі ўвесь Прайм хол быў запоўнены, і ў паветры адчувалася гэтая неверагодная энергетыка, і людзі навокал то гучна скандавалі "нейра дзюбель", то пляскалі ў далоні, то запальвалі ліхтарыкі і ня стрымлівалі слёз. Ды і навошта казаць - паглядзіце запіс трансляцыі і ўсё зразумееце самі. Шчыры дзякуй усім музыка...