Сообщения

Сообщения за марта 3, 2019

Герой нашага часу (Канцэрт Лявона Вольскага, 02.03.2019, Менск, Prime Hall)

Изображение
Учорашні канцэрт выклікаў так шмат думак, што цэлы дзень разважала, як лепш напісаць пра свае ўражанні ад яго. Не, тое, што гэта было драйвова, крута і вельмі эмацыйна - гэта і так зразумела, хіба было калісці ў спадара Лявона Артуравіча неяк інакш? (хіба што ў гэты раз ён падаўся неякім стомленым). Але спакою мне не давала пачуццё, што невыразна трапятала недзе на ўскрайку думак і вось толькі праз суткі аформілася ў больш-менш асэнсаваныя словы. Толькі ўявіце сабе, як зацесна музыка звязаная з гісторыяй - гісторыяй краіны, народа, уласнага чалавека. Яна як збан, запоўнены ўспамінамі пра падзеі, пачуцці, эмоцыі. І кожны музыкант - гэта гасцінны гаспадар, да якога завітваеш аднойчы ўвечары. Ён налівае табе з гэтага чароўнага збана ў кубачак і вы доўга-доўга сядзіце і размаўляеце пра нешта такое, што ведаеце толькі вы абодва. А раз-пораз завітваюць вашыя агульныя сябры і тады вы ладзіце вясёлую вечарыну з песнямі ды танцамі, каб было што ўспомніць наступным разам... А другім часам зма...