Герой нашага часу (Канцэрт Лявона Вольскага, 02.03.2019, Менск, Prime Hall)
Учорашні канцэрт выклікаў так шмат думак, што цэлы дзень разважала, як лепш напісаць пра свае ўражанні ад яго. Не, тое, што гэта было драйвова, крута і вельмі эмацыйна - гэта і так зразумела, хіба было калісці ў спадара Лявона Артуравіча неяк інакш? (хіба што ў гэты раз ён падаўся неякім стомленым). Але спакою мне не давала пачуццё, што невыразна трапятала недзе на ўскрайку думак і вось толькі праз суткі аформілася ў больш-менш асэнсаваныя словы.
Толькі ўявіце сабе, як зацесна музыка звязаная з гісторыяй - гісторыяй краіны, народа, уласнага чалавека. Яна як збан, запоўнены ўспамінамі пра падзеі, пачуцці, эмоцыі. І кожны музыкант - гэта гасцінны гаспадар, да якога завітваеш аднойчы ўвечары. Ён налівае табе з гэтага чароўнага збана ў кубачак і вы доўга-доўга сядзіце і размаўляеце пра нешта такое, што ведаеце толькі вы абодва. А раз-пораз завітваюць вашыя агульныя сябры і тады вы ладзіце вясёлую вечарыну з песнямі ды танцамі, каб было што ўспомніць наступным разам... А другім часам змагаецеся, спрачаецеся, злуецеся, гаруеце, кахаеце, сустракаецеся і развітваецеся... І вось перад вамі ўжо не проста музыка, як меладычны набор гукаў, але цэлая эпоха, прасякнутая шэрагам успамінаў і падзей.
У думках я вяртаюся на ўчорашні танцпляц і зноўку бачу людзей навокал. Я бачу шчаслівых закаханых, якія з усмешкай абдымаюцца і разам спяваюць, я бачу людзей амаль удвая старэйшых за мяне, якія скачуць ня горш за маладзёнаў, я бачу апантаны слэм і нечыя ногі над натоўпам, я бачу дзяцей, якія весела і шчыра танчаць ці сядзяць у бацькі на плячох і з захапленнем глядзяць на сцэну. І ў кожнага з гэтых людзей свая гісторыя. У кагосьці яна доўжыцца аж з часоў Мроі, а для кагосьці гэты канцэрт будзе першым крокам на шляху незабыўных эмоцый. І за ўсім гэтым стаіць чалавек, які даўно ўжо стаў легендай і эпохай для такіх розных людзей, якія зноўку і зноўку збіраюцца разам, каб танчыць, спяваць, успамінаць і збіраць новыя ўспаміны - кожны свае.
Дзякуй вам, Лявон Артуравіч, за гэты вечар, усе папярэднія і ўсе наступныя вечары. Дзякуй за шчырасць і самааддачу. Дзякуй за ўсё тое, што вы робіце. Дзякуй, што аб'ядноўваеце ўсіх такіх неаднолькавых і непаўторных нас. Шчыры шчыры шчыры дзякуй!

Комментарии
Отправить комментарий